Улады Сан-Францыска накіравалі супрацоўнікам закрытага у пачатку верасня генконсульства Расіі апавяшчэнне аб парушэнні закона, якое, па іх думку, выявілася ў спальванні смецця на тэрыторыі дыппрадстаўніцтва, паведамляе ВВС.

Getty

Мясцовыя законы аб ахове навакольнага асяроддзя забараняюць спальваць смецце ў межах горада. Расіянам пагражае штраф.

Густы чорны дым быў заўважаны над комінам генконсульства Расіі ў Сан-Францыска 1 верасня, пасля таго як амерыканскі бок запатрабаваў ад расійскіх дыпламатаў закрыць прадстаўніцтва і вызваліць памяшканне.

Пажарныя паведамілі, што на тэрыторыі консульства спальваліся «невядомыя прадметы». Расійскія прадстаўнікі сцвярджаюць, што займаліся ачысткай памяшканняў, перад тым як іх пакінуць.

У амерыканскай прававой сістэме апавяшчэнне аб парушэнні — гэта афіцыйны акт аб парушэнні законаў штата, на падставе якога парушальнік можа быць падвергнуты штрафу, а ў асабліва сур'ёзных выпадках — адміністрацыйнаму або крымінальнаму пераследу.

На практыцы бок, які атрымаў такое апавяшчэнне, часцей за ўсё згаджаецца выплаціць штраф і абавязваецца ліквідаваць наступствы парушэння.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава назвала прэтэнзіі гарадскіх уладаў Сан-Францыска працягам «антырасійскага перформансу ў ЗША».

«Чарговае прадстаўленне разгортваецца пад назвай «Рускія атруцілі Сан-Францыска». Навошта? У тым ліку, каб апраўдаць варварскія дзеянні амерыканскіх спецслужбаў на тэрыторыі расейскага Генконсульства», — напісала Захарава ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0