Ва ўяўленні мастака ©ESO/L. Calçada

Ва ўяўленні мастака ©ESO/L. Calçada

«Гэтая карлікавая планета з'яўляецца незвычайна яркай для тыповых насельнікаў пояса Койпера, аднак высокі вугал нахілу яе арбіты, які перавышае 30 градусаў, не дазваляў нашым калегам знайсці яе раней. Яе адкрыццё паказвае, што адкрыццё іншых карлікавых планет запатрабуе правядзення вельмі «шырокіх» аглядаў неба, закранаючы не толькі плоскасць Сонечнае сістэмы, але і вобласці пад і над ёй», — заявіла Мішэль Баністар з універсітэта Белфаста (Вялікабрытанія).

Яна рухаецца па незвычайна выцягнутай арбіце, чыя найбліжэйшая да Сонца кропка знаходзіцца на адлегласці прыкладна 39 астранамічных адзінак ад гэтай зоркі, або 5,8 мільярда кіламетраў, а самая далёкая — на дыстанцыі 117 астранамічных адзінак (17,5 мільярда кіламетраў).

Высокая яркасць гэтай карлікавай планеты дазволіла навукоўцам не толькі вызначыць яе памеры — каля 600-900 кіламетраў, — але і форму, даўжыню дня на ёй і раскрыць некаторыя рысы яе паверхні.

Аказалася, што 2010 JO179 круціцца вакол сваёй восі досыць павольна для карлікавай планеты: дзень на ёй доўжыцца каля 30 гадзін, а адзін з яе бакоў з'яўляецца больш цёмным, чым супрацьлеглы, накшталт Плутона і яго яркага «сэрца», акружанага цёмнымі гарамі. Па сваёй форме дадзеная карлікавая планета больш падобная да шара, чым да эліпса або любой іншай фігуры няправільнай формы.

Самым цікавым, як адзначаюць даследчыкі, з'яўляюцца не фізічныя ўласцівасці або памеры планеты, а яе арбіта. Як паказваюць разлікі, яна знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе з Нептунам — за той час, які 2010 JO179 траціць на пяць віткоў вакол Сонца, Няптун аблятае свяціла роўна 21 раз. Адпаведна, год на новазнойдзеннай карлікавай планеце доўжыцца каля 700 зямных гадоў.

Наяўнасць падобнай сувязі паміж Нептунам і 2010 JO179, на думку Баністар і яе калег, можа быць далёка не выпадковай рэччу.

Як лічаць навукоўцы, арбіта дадзенай карлікавай планеты можа ўтойваць у сабе сляды міграцый Нептуна ў далёкім мінулым. Таму пошук іншых планет з падобнай арбітай можа дапамагчы астраномам зразумець, як паўстала Зямля і іншыя планеты Сонечнай сістэмы, у чыім фарміраванні планеты-гіганты адыгралі ключавую ролю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?