Лонданскі дызайнер Альберт Пукіс стварыў надзвычай рэалістычныя паясныя сумкі, якія вельмі падобныя на «піўныя» мужчынскія жываты, а цяпер шукае вытворцу, які б пагадзіўся ўвасобіць яго ідэю.

«Я зрабіў dadbag, таму што я рэальна хацеў бы сабе такі «татаў жывот», але я разам з тым вельмі занепакоены рызыкамі для здароўя, якія асацыююцца з такім жыватом. Рашэнне даволі простае — гэта сумка з прынтам. Цяпер я магу надзець dadbag і захоўваць у ім свае каштоўнасці, здаровую ежу», — патлумачыў сваю прыдумку Альберт Пукіс.

Альберт распрацаваў некалькі мадыфікацый dadbag — са сваімі імёнамі, колерам «скуры» і рознай «ступенню валасатасці».

Пакуль dadbag не прадаецца, але Альберт шукае партнёраў і вытворцаў, каб як мага хутчэй адправіць паясныя сумкі ў масавую вытворчасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0