Група павукоў віду S. dumicola

Група павукоў віду S. dumicola

Павукі Stegodyphus dumicola жывуць у вялікіх групавых гнёздах. Разам яны ловяць здабычу, абараняюць гняздо і клапоцяцца пра маладых суродзічаў.

Жывуць яны ўсяго толькі год, таму спарвацца і адкладаць яйкі могуць толькі адзін раз у жыцці.

У ходзе назіранняў навукоўцы высветлілі, што каля 60% самак гэтага віду ніколі не спарваюцца, каб дапамагчы сваім сёстрам даглядаць за яйкамі. Пры гэтым цнатлівыя самкі не толькі дапамагаюць вырошчваць маленькіх павучанят, але і дазваляюць сваім «пляменнікам» і «пляменніцам» сябе з'есці.

«Чым больш копій генаў перадасца наступнаму пакаленню, тым лепш, таму аддача цела на з'ядзенне — цалкам разумнае эвалюцыйнае рашэнне», — паведаміў аўтар даследавання Джонатан Пруіт.

Верагодна, умовы навакольнага асяроддзя таксама прымушаюць самак павукоў паводзіць сябе падобным чынам. «Павукі S. dumicola жывуць у засушлівых ландшафтах, пустынях, дзе цяжка здабыць ежу. Самка, ахвяруючы сабой, не дае маладому пакаленню памерці з голаду», — адзначыў Пруіт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0