Тэрміны будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «Газпром цэнтр» у Мінску плануецца падоўжыць да 2020 года. Рыхтуецца праект адпаведнага дакумента, паведаміў БЕЛТА старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Дзмітрый Гурыненка.

Фота Вадзіма Заміроўскага, tut.by

Ён адзначыў, што завяршаецца працэдура выбару генеральнага падрадчыка. Чакаецца, што яе вынікі стануць вядомыя ў кастрычніку. ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» плануе працягнуць работы на аб'екце ў пачатку 2018 года.

Як паведамлялася, шматфункцыянальны комплекс «Газпрам цэнтр» пабудуюць у паўночна-ўсходняй частцы Мінска ў межах пр. Незалежнасці і вул. Філімонава на месцы былога аўтавакзала «Маскоўскі». На зямельным участку плошчай 8,27 га мяркуецца размясціць адміністрацыйна-офісныя будынкі, гасцінічны комплекс з кангрэс-цэнтрам, спартыўны, дзіцячы вучэбна-развіваючы, медыцынскі цэнтры, амфітэатр, зону адпачынку для гараджан, надземны і падземны паркінгі.

Будаўніцтва аб'екта пачалося ў 2015 годзе, у 2016-м работы былі прыпыненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0