Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і парывістага ветру абвешчаныў Беларусі 22 верасня.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёвым захадзе дажджы. Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі чакаюцца навальніцы.

Вецер прагназуецца ўсходні 5-10 м/с, парывы — да 14 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы дасягнуць 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе + 10—16. Днём чакаецца +20—26 градусаў цяпла, па захадзе - плюс + 15—19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?