Раніцай 19 верасня беларускі кіроўца не даў рады кіраванню і разбіў машыны, прыпаркаваныя ля дарогі.
Агулам пацярпелі сем аўтамабіляў.
Беларус за стырном свайго «Рэно» з’ехаў з месца ДТЗ. Але неўзабаве паліцыя знайшла яго.
29-гадовы грамадзянін Беларусі быў цвярозы. Ён атрымаў штраф памерам у 5 еўра. Шкоду літоўцам, чыі машыны пацярпелі, кампенсуе страхавая кампанія, паведамляе ABW.by са спасылкай на літоўскія выданні.