Пракуратура Брэсцкай вобласці спыніла вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да экс-старшыні Камянецкага райвыканкама Андрэя Пісарыка, які абвінавачваўся ў перавышэнні і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Указам кіраўніка краіны Пісарык быў вызвалены ад крымінальнай адказнасці, паведамляе tut.by.

Як высветлілі следчыя, былы чыноўнік са снежня 2009-га па 16 снежня 2015 года даваў ўказанні кіраўнікам шэрагу суб'ектаў гаспадарання Камянецкага раёна аб прадастаўленні яму на бязвыплатнай аснове матэрыяльных каштоўнасцяў і паслуг. Сваімі дзеяннямі ён прычыніў шкоду на суму крыху больш за 4 тысячы рублёў. Таксама Пісарык выкарыстоўваў службовыя аўто ў прыватных мэтах (шкоду ацанілі ў 3030 рублёў).

Чыноўніку пагражала ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці альбо без яе.

У ходзе расследавання Андрэй Пісарык цалкам прызнаў сваю віну, кампенсаваў прычыненую шкоду ў поўным аб'ёме і звярнуўся з прашэннем аб памілаванні.

Па прапанове Камісіі па пытаннях памілавання пры Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Пісарык унёс добраахвотны ўнёсак у даход дзяржавы ў памеры 14 171 рубль.

У выніку, гэта спрацавала — Лукашэнка вырашыў «выратаваць» чыноўніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0