Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У міліцыю звярнуўся мінчук. Ён распавёў, што з яго рахунку было зроблена некалькі спісанняў грашовых сродкаў, якія ён не рабіў.

Мужчына растлумачыў, што нядаўна забыўся сваю картачку на прылаўку аднаго з гандлёвых цэнтраў, аднак неўзабаве картку яму вярнуў адзін з наведвальнікаў крамы.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікі высветлілі асобу маладога чалавека, які скарыстаўся рэквізітамі карты для аплаты паслуг Uber. Затрыманы неаднаразова рабіў аплаты, прычыніўшы пацярпеламу ўрон на 100 рублёў.

У цяперашні час у дачыненні да фігуранта Савецкім (г.Мінска) РАСК заведзена крымінальная справа па ч.2 ст.212 ( «Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі»). Санкцыя прадугледжвае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Таксама ўстаноўлена, што гэта не адзінкавы выпадак аплаты паслуг сэрвісу падобным чынам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0