Пасля паспяховых гастроляў па Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Мексіцы і Еўропе брытанскі рок-музыка Стынг пад захопленыя водгукі прыхільнікаў і крытыкаў працягвае пакараць новыя гарады і краіны. Наперадзе шоу ў Аўстрыі, Эстоніі, Расіі, Літве, Польшчы, Венгрыі, Македоніі, Украіне і Беларусі. Новая праграма, а таксама любімыя хіты і энергія, якая з першага акорда захоплівае дух і аб'ядноўвае гледачоў у адно цэлае, — усё гэта 8 кастрычніка на сцэне «Мінск-Арэны».

Дванаццаты студыйны альбом і першая за апошнія 10 гадоў рок-кружэлка «57th & 9th» пабачыла свет 11 лістапада 2016 года. Незвычайную назву альбом атрымаў дзякуючы скрыжаванню дзвюх вуліц — пяцьдзясят сёмай і дзявятай — кожны дзень па дарозе ў студыю Стынг праходзіў менавіта міма гэтага скрыжавання. Усяго на дыску 10 песень, і кожная з іх адкрывае шматграннасць стыляў Стынга: ад драйвовага і дзёрзкага ў песні «I Can’t Stop Thinking About You» да меланхалічнага і ўхвальнага ў «50, 000».

Ідэя пласцінкі належыць менеджару артыста Марціну Кіршэнбауму. Дарэчы, альбом быў запісаны літаральна за некалькі тыдняў пры ўдзеле Дамініка Мілера і Лайла Уоркмена (гітара), Віні Колаюта (ударныя), бубнача Джоша Фрыза (Nine Inch Nails, Guns n' Roses), а таксама ўдзельнікаў каманд «Last Bandoleros» і «Tex-Mex» з Сан-Антоніа.

Стынг адносіцца да тых артыстаў, якія пастаянна шукаюць сябе і эксперыментуюць. Выхаду новага альбома «57th & 9th» прыхільнікі чакалі як ніколі: дзіва што, бо Стынг вярнуўся да старога добрага року. «Гэта шоу заслугоўвае знака пашаны», — піша «The Telegraph» (Вялікабрытанія). А выданне «Alto Voltaje» (Пуэрта-Рыка) сцвярджае: «Стынг не проста выканаўца, які прыязджае, каб зладзіць шоу. Ён — артыст, які прыязджае, каб ствараць мастацтва на сцэне». На «Мінск-Арэне» збярэцца выключны склад музыкаў: гітарыст Дамінік Мілер, Джош Фрыз (ударныя), Руфус Мілер (гітара), акардэаніст Персі Кардан. Спецыяльны госць — Джо Самнер.

За сваю больш чым 40-гадовую кар'еру на рахунку артыста больш за паўсотню ўзнагарод: 16 статуэтак Grammy, 25 узнагарод American Music Awards, MTV Music Awards, «Залаты глобус» за саўндтрэк да фільма «Кейт і Леа» і многія іншыя. Стынг — камандор ордэна Брытанскай Імперыі, кавалер французскага ордэна Мастацтваў і літаратуры, а таксама ўладальнік ганаровай узнагароды цэнтра мастацтваў імя Джона Кэнэдзі. Ён тройчы намінаваўся на Оскар у катэгорыі «Найлепшая песня да фільма», а на «Алеі Славы» ў Галівудзе можна дакрануцца да зоркі спевака.

Тур арганізаваны прамоўтарам Live Nation пры падтрымцы Cherrytree Management і RZO Entertainment.

Кошт квіткоў: фан-зона — 190 руб, танцпляц — 140 руб, сектара — 90—300 руб.

Білеты можна набыць на сайце allstars.by, у білетных аператараў, а таксама ў касах горада.

Даведкі па тэлефонах: +375 29 650 11 33, +375 29 763 11 11

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0