«Гэтая камета ўзнікла зусім нядаўна, каля 5 тысяч гадоў таму. Хутчэй за ўсё, яна распалася на дзве часткі з-за высокай хуткасці кручэння вакол сваёй восі. Пасля таго, як ядро раскалолася на дзве часткі, паловы каметы паступова адышлі адна ад аднае дзякуючы выкідам, якія ўзнікалі на іх паверхні ў выніку выпарэння лёду», — распавядае Джэсіка Агарвал з Інстытута вывучэння Сонечнай сістэмы ў Гётынгене (Германія).

Па словах навукоўцаў, нябеснае цела, за якім яны пачалі назіраць прыкладна год таму, можна назваць новым тыпам аб'ектаў Сонечнай сістэмы, бо іншых камет або астэроідаў такога роду раней астраномы не знаходзілі.

Існуе некалькі дзясяткаў «двух'ядравых» астэроідаў, адкрытых за апошнія гады, аднак такая камета была адкрытая ўпершыню.

Вялікую загадку ўяўляе тое, як магла ўзнікнуць гэтая камета. Як тлумачаць навукоўцы, яе паловы размешчаныя на занадта вялікай адлегласці адна ад аднае для таго, каб яны маглі паўстаць у выніку нейкіх унутраных працэсаў у былым адзіным ядры 288P.

На думку Агарвал і яе калег, у далёкім мінулым прамаці 288P магла сутыкнуцца з нейкім іншым аб'ектам, што прымусіў яе патрэскацца і «здзьмуў» пыл, які пакрываў яе паверхню і абараняў яе льды ад прамянёў Сонца.

У выніку гэтага камета пачала раставаць, і бруі газу, што вырываліся з яе нетраў, раскалолі яе на дзве часткі і прымусілі паловы каметы разысціся на вялікія адлегласці.

Пакуль не зразумела, ці ёсць іншыя падобныя аб'екты ў поясе астэроідаў або ў Сонечнай сістэме ў цэлым. Навукоўцы кажуць, што яны адкрылі незвычайную прыроду 288P цалкам выпадкова, і пошукі яе «братоў» вымагаюць велізарных высілкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру