«Камуфляж на Віктару Лукашэнку» — «Ніну» выдаюць, а лепш бы мову падвучылі. Трэба ж «на Віктары» пісаць!» — зрабіў нам заўвагу адзін чытач.

Чытач памыляецца, але выпадак, сапраўды, цікавы.

Калі пагугліць, то знаходзім, што правільна пісаць «інфармацыя аб Віктару і Кастусю», «адзежа на Ігару і на Алесю», «у Ягору і Болесю ёсць нешта адметнае», але «інфармацыя аб Міколе», «адзежа на Севе», «у сыне ёсць талент».

Чаму так? Бо ёсць правіла, што канчатак -у, -ю абавязковы ў месным склоне ў асабовых назоўніках мужчынскага роду, калі аснова сканчаецца на зацвярдзелы, мяккі або заднеязычны (г, к, х) гук. У іншых выпадках асабовыя назоўнікі прымаюць канчатак -е.

Мова — складаны механізм.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру