У цэнтры расійскага Растова-на-Доне гарыць будынак гасцініцы. Як паведамляе ТАСС, у пажары загінулі два чалавекі.

ria.ru

Інфармацыя аб пажары паступіла ў МНС у 13.43 па маскоўскім часе. Будынак гарыць па ўсёй плошчы — каля 800 кв. м. Пажару нададзены трэці ўзровень складанасці.

З-за небяспекі распаўсюджвання агню ў бліжэйшых будынках праведзеная эвакуацыя людзей. У агульнай складанасці было выведзена на вуліцу больш за 100 чалавек.

Вядома, што пажар у гасцініцы закрануў дах і гарышча Данскога дзяржаўнага казачага інстытута харчовых тэхналогій і бізнесу. Пажарныя паспелі своечасова патушыць агонь. Будынак інстытута моцна задымлены, людзей паспелі эвакуяваць.

Паводле даных МНС, агонь таксама пашкодзіў чатыры аўтамабілі, прыпаркаваныя побач з гасцініцай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру