Новы від кантэйнернага азелянення — ліставыя дрэвы ў вазонах — з'явіўся на вуліцах горада, перадаюць «Мінск-Навіны».

minsknews.by

Кампазіцыі ўяўляюць з сябе вялікія вазоны дыяметрам 1,06 м і вышынёй 1,1 м, у якіх суседнічаюць ліпа, хрызантэмы і ядловец каўказскі. Пакуль навінак толькі дзве — ля ўваходу ў Аляксандраўскі сквер і каля Палаца спорту. Мяркуецца, што дрэвы будуць расці ў вазонах круглы год, а, каб іх карані не замерзлі зімой, кантэйнеры ўцяплілі.

У далейшым кронам ліп, якія ўваходзяць у склад новых кампазіцый, нададуць форму шара, а калі дрэвы вырастуць і ім стане цесна ў вазонах, іх перасадзяць у адкрыты грунт, а на іх месцы ў кантэйнерах высадзяць новыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру