Ігар Случак. Фота Сяргея Гудзіліна.

Яраслава Драгуна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 9.22 «Парушэнне заканадаўства аб мовах» за каментар да допісу ў суполцы «Рэчыца LIVE» ва «Укантакце».

«Беларуская мова — гэта дзікая сумесь рускай, украінскай і польскай», — напісаў ён. І тое, што пасля Яраслаў выдаліў гэты каментар, ніяк не паўплывала, паколькі скрыншот быў захаваны.

«Пастанова вынесена райвыканкамам, таму можна меркаваць, што Яраслаў Драгун прызнаў сваю неправату. Бо калі чалавек прызнае віну, то па гэтым артыкуле райвыканкам самастойна разглядае справу і выносіць пастанову з мінімальным пакараннем — чатыры базавыя велічыні, — кажа Ігар.

— Безумоўна, я задаволены пастановай Рэчыцкага райвыканкама. І не здзіўлены, бо праходзіў там практыку цягам месяца і ведаю, што спецыялісты кампетэнтныя. Іншага я ад іх і не чакаў. Ну і для маёй магістарскай дысертацыі «Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі» гэтая пастанова таксама прыдасца, бо там ідзе гаворка і пра пакаранне за парушэнне заканадаўства аб мовах».

Ігар узяўся за артыкул 9.22 яшчэ калі пісаў дыплом. Тады ён звяртаў увагу на тое, што гэты артыкул не выкарыстоўваецца наогул. На сёння ўжо ёсць колькі прыкладаў прыцягнення да адказнасці, таму цяпер Ігар аналізуе слабыя моманты артыкула і разважае над тым, як яго можна ўдасканаліць.

З ініцыятывы Случака ўжо чатыры разы на Гомельшчыне прыцягвалі да адказнасці за абразу мовы.

«Спадзяюся, гэтых выпадкаў будзе менш, хоць іх ужо стала меней, — кажа Ігар. — Людзі разумеюць, што абраза мовы — гэта не тое, што можа прайсці без пакарання. Не размаўляеш на мове — не размаўляй, ніхто ж не прымушае. Размаўляй на сваёй, чаго абражаць іншую? Калі просяць даваць інфармацыю на дзвюх мовах — гэта не значыць, што адну з іх хочуць адкінуць. Проста хочуць дадаць сваю, каб кожны быў задаволены. Хочацца спадзявацца, што больш такога не будзе і ўсе з павагай будуць адносіцца і да рускай мовы, і да беларускай, і да любой іншай».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру