Сёння ў мінскім Prime Hall праходзіць першы за сем гадоў дазволены канцэрт Лявона Вольскага. На выступ сабралася каля 1600 чалавек. У першым аддзяленні Вольскі выканаў дзве новыя песні: «Ты помніш» на словы Юлія Таўбіна і «Чалавек, цяжарны Богам» Анатоля Сыса.
Пасля перапынку на танцполе з'явіліся першыя нацыянальныя сцягі. А пасля песні «А хто там ідзе?» выбухнула скандаванне «Жыве Беларусь!»





