NATO

NATO

Расія, як і іншыя краіны, мае права праводзіць вайсковыя вучэнні, важная іх адкрытасць і празрыстасць, заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг па выніках сустрэчы з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым на палях сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, каментуючы расійска-беларускія манеўры «Захад-2017», паведамляе ТАСС.

«Усе краіны маюць права на вучэнні, гэта тычыцца і Расіі, — сказаў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу. — Важна, каб была максімальная адкрытасць і прадказальнасць для пазбягання непаразуменняў і інцыдэнтаў, бо яны могуць стварыць вельмі небяспечныя сітуацыі».

Беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2017» прайшлі з 14 па 20 верасня на шасці палігонах і двух участках мясцовасці ў Беларусі і трох палігонах у Расіі. У манеўрах было задзейнічана каля 70 самалётаў і верталётаў, да 680 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку каля 250 танкаў, да 200 гармат, рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0