Reuters.com

Reuters.com

Заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, што Штаты могуць «цалкам знішчыць» Паўночную Карэю з'яўляюцца «складаным абвастрэннем вар'яцкага махляра», які «цяпер здзіўляе ўвесь свет».

Так словы амерыканскага лідара інтэрпрэтаваў паўночнакарэйскі кіраўнік Кім Чэн Ын, тэкст яго заявы прыводзіць агенцтва ЦТАК.

«У сваёй прамове Трамп, - як нагадаў Кім Чэн Ын, - паведаміў аб магчымым знішчэнні 25 мільёнаў насельніцтва нашай рэспублікі». Зараз гэта здзіўляе ўвесь свет, адзначыў кіраўнік КНДР.

«Спалоханы сабака брэша ўсё больш і больш», - паведаміў на гэта Кім Чэн Ын, параіўшы амерыканскаму лідару перад выступам на «сусветную аўдыторыю» «старанна выбіраць адпаведныя выразы».

«Паколькі Трамп адмовіўся ад міру і абразіў нашу рэспубліку, [такім чынам] было зроблена самае абуральнае абвяшчэнне вайны», - заявіў Кім Чэн Ын. «Мы будзем сур'ёзна разглядаць адпаведныя звышцвёрдыя меры ў адказ», - дадаў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0