Колькасць загінулых у выніку магутнага землятрусу ў Мексіцы дасягнула 273, паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовыя ўлады. Ратавальнікі працягваюць пошукі выжылых пад заваламі.

Reuters

Падземныя штуршкі магнітудай 7,1 прывялі да разбурэння дзясяткаў дамоў, мільёны людзей засталіся без электрычнасці.

Прэзідэнт краіны Энрыке Пенья Ньета заявіў, што выратаванне пацярпелых у выніку стыхіі з'яўляецца «галоўным прыярытэтам».

Ратавальнікі мяркуюць, што пад заваламі 10 будынкаў у Мехіка ўсё яшчэ могуць знаходзіцца жывыя людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0