Кампанія прыйшла ў Лондан пяць гадоў таму. Бягучая ліцэнзія Uber заканчваецца 30 верасня, пасля чаго яна не зможа аказваць паслугі ў сталіцы Вялікабрытаніі.

Насуперак патрабаванням, кажуць гарадскія ўлады, Uber не інфармаваў аб сур'ёзных крымінальных злачынствах, грэбаваў выдачай чэкаў і непразрыста афармляў медыцынскія сертыфікаты.

Больш за тое, кампанія выкарыстоўвала Greyball — таемную праграму, якая вылічала супрацоўнікаў транспартных ведамстваў і не дазваляла ім выклікаць машыну Uber са свайго смартфона, такім чынам замінаючы ўладам збіраць доказы незаконнай дзейнасці.

У падтрымку рашэння ўладаў выказаўся мэр Лондана Садок Хан. «Усе кампаніі ў Лондане павінны гуляць па правілах і прытрымлівацца высокіх стандартаў — у асаблівасці, калі гаворка ідзе пра бяспеку кліентаў, — сказаў ён. — Інавацыйныя паслугі не павінны аказвацца за кошт бяспекі кліентаў».

«3,5 мільёна лонданцаў, якія выкарыстоўваюць наш дадатак, і больш за 40 000 ліцэнзаваных кіроўцаў, якія зарабляюць на жыццё пры дапамозе Uber, будуць ашаломленыя гэтым рашэньнем», — сказаў генеральны менеджар Uber ў Лондане Том Элвідж. На тое, каб падаць апеляцыю, у кампаніі ёсць 21 дзень.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру