Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына вар'ятам, якому няма справы да пакутаў свайго народа, піша ВВС.
Раней лідар КНДР заявіў у звароце па дзяржаўным тэлебачанні, што прамова Трампа ў Генасамблеі ААН уяўляла з сябе «шызафрэнічны прыпадак».
«Звар'яцелага амерыканскага дзядка абавязкова, напэўна буду ўтаймоўваць агнём!» — адзначыў у сваёй прамове Кім.
«Кім Чэн Ын з Паўночнай Карэі — відавочна, вар'ят, якому няма справы да голаду і забойстваў свайго народа — зведае такое выпрабаванне, якога яшчэ не было!» — напісаў Трамп у твітары ў адказ на гэтыя каментары.
Сварка паміж двума лідарамі ўжо прыцягнула ўвагу Кітая. Прадстаўнік МЗС КНР Лу Канг заклікаў усе бакі «праявіць стрыманасць, а не правакаваць адзін аднаго».
«Заявы і паводзіны Паўночнай Карэі ўяўляюць небяспеку для рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, і яны абсалютна недапушчальныя», — заявіў галоўны сакратар кабінета міністраў Японіі Ёсіхідэ Суга.