iPhone 8

iPhone 8 і iPhone 8 Plus

iPhone 8 і iPhone 8 Plus

На амерыканскім сайце Apple гэты смартфон ў самай таннай камплектацыі з аб'ёмам памяці 64 Гб каштуе $699 (каля 1360 рублёў). Беларускія ж каталогі паказваюць неверагодную разбежку цэн: ад 1950 да 3190 рублёў! Але гэта яшчэ не самае дзіўнае. Рухаемся далей.

iPhone 8 Plus

Цэны на гэты гаджэт з той жа памяццю 64 Гб у Амерыцы пачынаюцца ад $799 (каля 1550 рублёў). Разбежка беларускіх цэн на iPhone 8 Plus такая: самыя шчодрыя прадаўцы прапануюць купіць яго за 2330 рублёў, а самая дарагая прапанова — 3890 рублёў ($2000).

Такім чынам, па самым высокім кошце гэтага смартфона ў Беларусі ў ЗША можна купіць два такіх, і яшчэ застануцца грошы на iPhone SE ($349), які Apple прэзентавала летась, а таксама на шмат розных аксесуараў.

iPhone X

Гэты смартфон, прэзентаваны кампаніяй як нешта зусім неверагоднае, шакуе нават сваім амерыканскім коштам ($999 без уліку падатку). Продажы iPhone X яшчэ не пачаліся, але ўжо стала вядома, што самыя вялікія афіцыйныя цэны будуць у Расіі. Страшна нават уявіць, колькі будуць прасіць за яго беларускія перакупшчыкі. Але варта ўзгадаць, што менавіта попыт выклікае прапанову…

Сусветныя цэны на iPhone X (з улікам ПДВ): ад $1018 у Японіі да $1390 у Расіі.

Сусветныя цэны на iPhone X (з улікам ПДВ): ад $1018 у Японіі да $1390 у Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?