Мадэратар каментаў на NN.BY лёг на планавую аперацыю. У сувязі з гэтым каменты на гэтым тыдні будуць прымацца радзей. Час мадэрацыі можа павялічыцца.

Просім з павагай паставіцца да гэтай сітуацыі.

Увогуле, за каменты ў НН адказвае адзін чалавек. Ён працуе з імі і ўдзень, і ўвечары, і на выхадных. Робіць ён гэтую адказную працу не з Рэдакцыі, а з дома, з Віцебскай вобласці. Вось так арганізаваная цяпер «Наша Ніва».

Пры нагодзе нагадваем, што ў каментах трэба быць ветлівымі і культурнымі. Згодна з беларускім законам, каменты на сайтах ёсць часткай зместу сайта, таму і вы, і Рэдакцыя, мы разам, нясём за іх адказнасць. У гэтым адрозненне юрыдычнай сітуацыі вашых каментаў тут ад каментаў, скажам, у Ютубе.

Агулам за час існавання сайта НН мы апублікавалі ўжо каля 1,8 млн вашых каментаў. На сёння штодзень мы публікуем каля 1000 каментаў.

Рэкамендацыі па правілах каментавання чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?