У пабліку «Падслухана Дзяржынск» апублікавалі фотаздымкі гравійнай дарогі пад вёскай Дзягільна. Дарожнікі нанеслі разметку наўпрост на пясок, бруд і лужыны.

 

Дзяржынскія камунальшчыкі адказаваюць, што праблемы насамрэч няма.

«Для разметкі мы нанялі СП «Трансбуд». Яны займаліся разметкай асфальтавай дарогі, а гэты кавалак гравійкі ідзе перад асфальтам. І як нам патлумачылі рабочыя, проста прадзімалі тэхніку, каб яна нармальна працавала. Звычайны рабочы момант, нічога такога. А людзі ўбачылі і раздзьмулі з гэтага праблему», — распавёў работнік камунальнай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?