У Беларусі ад 1 кастрычніка гатэлі, сядзібы і іншыя суб'екты, якія здаюць жыллё, павінны паведамляць міліцыі пра ўсяленне замежнікаў на працягу трох гадзін, паведамляе БелТА.

Сёння ўступаюць у сілу змены ў закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь». У прыватнасці, змяняецца парадак прадстаўлення ў орган унутраных спраў інфармацыі пра замежных грамадзян, якія часова знаходзяцца ў Беларусі.

Парадак рэгістрацыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, не зменіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0