Жывым шчытом баронячы ўчасткі для галасавання, каталонцы ўчора масава і дружна спявалі свой нацыянальны гімн.

Каталонскі гімн называецца Els Segadors (што азначае «Жняцы»).

Гімн вяртае нас да падзей 1640 года, калі ў выніку паўстання на 12 гадоў была адноўленая незалежнасць Каталоніі, што засталося вялікім гістарычным прыкладам. Тыя падзеі ў каталонскай традыцыі называюцца Guerra dels Segadors, «вайна жняцоў».

Гімн быў зацверджаны парламентам у 1993 годзе. Напісаў жа яго кампазітар Франсэск Аліё (Francesc Alió; 1862—1908) ў 1892 годзе. Аўтар літаратурнай апрацоўкі старой народнай песні — Эмілі Гуаніявэнц (Emili Guanyavents, 1860—1941).

Вось першы куплет і прыпеў гімна.

Catalunya triomfant,
tornarà a ser rica i plena.
Endarrera aquesta gent
tan ufana i tan superba.

Прыпеў:
Bon cop de falç!
Bon cop de falç,
defensors de la terra!
Bon cop de falç!

Каталонія пераможа,
зноў стане багатай і квітнеючай,
прагоніць гэтых пыхлівых людзей,
якія нас не паважаюць.

Прыпеў:
Біце сярпамі!
Біце сярпамі,
краю абаронцы!
Біце сярпамі!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру