Вялізны ўваход у пячору дыяметрам 50 метраў

Вялізны ўваход у пячору дыяметрам 50 метраў

Выяўленая поласць дасягае ў даўжыню 50 кіламетраў. Яе знаходжанне пад паверхняй Месяца дазволіць мінімізаваць уздзеянне радыёактыўнага выпраменьвання і перападу тэмператур, які дасягае 280 градусаў (на паверхні зямнога спадарожніка тэмпература вагаецца ад мінус 160 да плюс 120 градусаў па Цэльсіі). Улічваючы гэта, навукоўцы лічаць, што найбольш рацыянальна размясціць месяцовую даследчую базу менавіта ў гэтай пячоры.

Надзвычай вялікая пячора, якую атрымалася выявіць пры дапамозе электрамагнітнага сканавання, знаходзіцца пад кратэрам Марыус на тым баку Месяца, які не бачна з Зямлі. Як распавядаюць у агенцтве, спачатку даследчы зонд «Кагуя» зняў на фота ўваход у пячору, а больш дэталёвы аналіз дазволіў вывучыць яе ўнутраную будову.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?