Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў Доме Масквы. «Пазванілі арганізатары, сказалі, што імпрэза пераносіцца», — сказалі ў аддзеле правядзення мерапрыемстваў Дома Масквы.

Паказ фільма Крым і сустрэча з рэжысёрам Піманавым павінна была адбыцца 26 кастрычніка. Адметна, што «Крым» і Піманава ў Мінск прывозіць арганізацыя «Русь маладая». Тая самая, якую ўзначальвае Сяргей Лушч. Мы ўжо падрабязна пісалі пра гэтага персанажа. Лушч прытрымліваўся неанацысцкіх поглядаў, быў язычнікам, змагаўся з «юда-хрысціянскай акупацыяй». Цяпер жа ён выступае як распаўсюднік «рускай культуры ў Беларусі». Лушч ужо прывозіў у Мінск пісьменніка-чарнасоценца Старыкава.

Мастацкі фільм «Крым» — гэта ўслаўленне анексіі паўвострава расійскімі вайскоўцамі ў сакавіку 2014 года. Яго не ўзялі ў пракат беларускія кінатэатры.

Звяртае ўвагу, што яшчэ ўчора лідар «Русі маладой» Сяргей Лушч быў упэўнены ў тым, што сустрэча адбудзецца. На сваёй старонцы ў фэйсбуку Лушч пісаў: «Сустрэча з вядомым рэжысёрам Аляксеем Піманавым — гэта культурнае мерапрыемства. Многія мінчукі, і не толькі, будуць рады сустрэцца з рэжысёрам. А гледачам давайце дамо самастойна і свабодна ацэньваць якасць твора, і па-сапраўднаму, па-еўрапейску, дэмакратычна выказваць сваё меркаванне, а не ісці на паваду ў русафобаў-прапагандыстаў», — адзначаў Лушч.

***

Глядзі таксама: Універсітэт МІТСО заклікае студэнтаў прыходзіць на паказ прапагандысцкага фільма «Крым»

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?