Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У Беларусі перапрацуюць арганізацыю працоўнага навучання і выхавання ў старэйшых класах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі па выніках нарады з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Васіля Жарко.

Мінадукацыі сумесна з Міністэрствам фінансаў, кіраўнікамі ўстаноў адукацыі прапрацуюць пытанні арганізацыі працоўнага навучання і выхавання ў старэйшых класах, будуць прыняты адпаведныя рашэнні. Акрамя таго, старшакласнікам пададуць пашыраныя магчымасці прафесійнай падрыхтоўкі па шэрагу прафесій. Для гэтага задзейнічаюць неабходныя рэсурсы, у тым ліку і базу прафесійна-тэхнічных устаноў. У Мінадукацыі таксама лічаць неабходным ўзяць на асаблівы кантроль выкарыстанне гадзін грамадска карыснай працы для прафарыентацыйнай работы з улікам рэальных магчымасцяў установы адукацыі, запытаў навучэнцаў, патрэбаў рынку працы, запатрабаванасці прафесій.

Падчас нарады Васіль Жарко падкрэсліў, што якасць працоўнага навучання і выхавання ў школе неабходна павышаць.

«Лічу, што на сённяшні дзень працоўнае выхаванне страчана. Навучальных гадзін у базавай школе відавочна недастаткова.

Не кажучы ўжо пра 10-11 класы, дзе гэтыя гадзіны на працоўнае навучанне наогул не прадугледжаны. У Кодэксе аб адукацыі таксама не прапісана працоўнае навучанне ў старэйшых класах. Гэтае пытанне трэба прадумаць. Што тычыцца зместу вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне», то яно павінна быць максімальна практыка-арыентаваным і не адставаць ад жыцця», - сказаў віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0