Еўропа павінна дакладна разумець, што Беларусь — гэта не нейкія там папрашайкі, якія хочуць атрымліваць толькі фінансаванне ад ЕС. Беларусь зацікаўлена ў двухбаковым супрацоўніцтве.

Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка на 4-м Форуме грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства», які праходзіць у Таліне, піша Tut.by.

— Беларусь гатовая паказаць, што ад супрацоўніцтва выйграюць абодва бакі. Як адзін з прыкладаў — уклад Беларусі ў бяспеку Еўропы: наша мяжа кантралюе пытанні наркотыкаў і зброі, якія могуць трапляць у Еўропу, — сказаў Краўчанка.

Паводле слоў намесніка міністра, Беларусь не разглядае «Усходняе партнёрства» як інструмент геапалітычнай барацьбы.

— Мы не робім выбар паміж Усходам і Захадам. З іншага боку, мы верым у дыялог Еўразійскага эканамічнага саюза з ЕС. Беларусь актыўна ўдзельнічае ва Усходнім партнёрстве, гэта залог паляпшэння нашых адносінаў з ЕС, - сказаў Алег Краўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0