Вечарам 4 лістапада Мікалай Статкевіч быў вызвалены з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Ён быў затрыманы вечарам 30 кастрычніка, а пакаранне адбываў за акцыю 8 верасня ў цэнтры Мінска.

Раней таксама паведамлялася, што палітыку дадалі 10 сутак за пікет ля Акрэсціна 7 кастрычніка.

Статкевіч расказаў журналістам, што прыблізна за паўгадзіны да канца тэрміну арышту яго павезлі ў Ленінскае РУУС. Там супрацоўнікі ЦІП і аддзела выканання пакараньняў правялі з ім прафілактычную гутарку аб недапушчальнасці парушэння закона аб масавых мерапрыемствах.

«Я сказаў, што ёсьць Канстытуцыя. Што заканадаўства не легітымнае. Няма абранага парламента, што я самы законапаслухмяны, бо спрабую вярнуць у краіну закон без якіх-небудзь карыслівых мэтаў», — цытуе палітыка Радыё Свабода.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна