Арганізатары шэсця ў Курапаты папрасілі прыбраць плакат супраць дзедаўшчыны ў войску, з якім прыйшла адна з удзельніц. Яны аргументавалі гэта тым, што дадзены плакат пярэчыць тэматыцы шэсця, прысвечанага ўшанавання памяці ахвяраў савецкіх рэпрэсій.
Жанчына плакат прыняла і пакінула калону, хоць арганізатар шэсця Юры Беленькі прапаноўваў ёй застацца, але без плаката.





