Рэнд Пол. Фота washingtonpost.com.

Рэнд Пол. Фота washingtonpost.com.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Боўлінг-Грын у штаце Кентукі, дзе пражывае сенатар Рэнд Пол. Палітыка збіў сусед — доктар-анестэзіёлаг.

Тэрыторыя паміж іх дамамі з'яўляецца прадметам даўняй спрэчкі.

Доктар напаў на суседа, калі той касіў траву на спрэчным лужку.

Рэнд Пол — адзін з лідараў лібертарыянцаў ЗША. Яны выступаюць за поўнае абмежаванне ролі дзяржавы, адмену большасці падаткаў, свабоднае нашэнне зброі і легалізацыю наркотыкаў.

У пытаннях падаткаабкладання і права на зброю яны блізкія да рэспубліканцаў. У пытаннях жа забароны смяротнага пакарання, права на гей-шлюбы і дэкрыміналізацыі наркотыкаў — да дэмакратаў.

Доктар-сусед быў арыштаваны паліцыяй і адпушчаны пад заставу 5000 даляраў. Яму выставілі абвінавачванне ў нанясенні лёгкіх цялесных пашкоджанняў, яму пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да аднаго года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?