Таццяна Нядбай. Архіўнае фота.

Таццяна Нядбай. Архіўнае фота.

Паэтка і менеджарка Таццяна Нядбай была абраная старшынёй Беларускага ПЭН-Цэнтра. З'езд гэтай пісьменніцка-журналісцкай арганізацыі адбыўся 5 лістапада ў Мінску.

На гэтай пасадзе яна змяніла паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.

Першым намеснікам кіраўніка арганізацыі застаўся Павел Анціпаў. 

Другім і трэцім намеснікамі старшыні абраныя паэт і спявак Уладзь Лянкевіч ды літаратарка й перакладчыца Алена Казлова.

У ПЭН-Цэнтр уваходзяць каля 100 аўтараў. Ён уваходзіць у сусветную сетку «Міжнародны ПЭН-клуб». Сярод іншага, нацыянальныя ПЭН-цэнтры маюць права вылучаць кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію.

Ангельская абрэвіятура PEN утвораная ад першых літар слоў «Poets, Essayists, Novelists» («паэты, эсэісты, раманісты»). Цяпер арганізацыя прымае таксама журналістаў і выдаўцоў.

Сярод заснавальнікаў Беларускага ПЭНа былі Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін і Карлас Шэрман. Ён утварыўся ў 1989.

Чытай таксама: Таццяна Нядбай. Рыбы чуюць тваё маўчанне

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?