5 лістапада ў сямі гарадах Расеі паліцыя затрымлівала людзей на цэнтральных вуліцах. У Маскве праваахоўнікі затрымалі не менш за 263 асобы. Прытым гэтыя людзі нічога не скандавалі і не мелі транспарантаў. Затрыманні былі прэвентыўныя. Гэтыя захады мелі сарваць ні многа ні мала спробу паваліць Уладзіміра Пуціна.

Расійскі палітык Вячаслаў Мальцаў заклікаў распачаць 5 лістапада новую расійскую рэвалюцыю. Ён прапаноўваў сваім прыхільнікам выйсці на вуліцы ў нядзелю і не сыходзіць з іх, пакуль рэжым Уладзіміра Пуціна не падзе.

Членаў руху Мальцава «Артподготовка» пачалі затрымліваць ў розных гарадах Расіі з кастрычніка. Арганізацыю прызналі экстрэмісцкай, некаторых яе ўдзельнікаў абвінавачваюць у тэрарызме і вырабе кактэйляў Молатава.

4 лістапада ў Маскве забаранілі «Рускі марш», а перад тым прайшлі ператрусы і затрыманні лідараў так званай «Партыі нацыяналістаў».

53-гадовы Вячаслаў Мальцаў — праванацыяналістычны палітык з Саратава. Ён заклікае «пасадзіць цара на кол» і ваюе з геямі. За неардынарнасць палітычнай платформы яго называюць «жырыноўскім расійскай апазіцыі». У ліпені, пасля таго як над ім навісла пагроза арышту, ён эміграваў з Расіі ў Францыю.

Арышты 5 лістапада паказваюць, што ў Расіі нарастае браджэнне розумаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?