Царква абнесена стужкай як месца злачынства. Фота з сацыяльных сетак.
Прынамсі 26 чалавек, у тым ліку дзеці і старыя, загінулі ў адной з цэркваў у Тэхасе. 26-гадовы белы мужчына ў камуфляжы адкрыў агонь у баптысцкай царкве гарадка Сазэрленд-Спрынгс (Sutherland Springs), гэта каля Сан-Антоніа.
Нападніка застрэлілі неўзабаве.
Матывы злачынства пакуль невядомыя. Страляніна ў публічным месцы са шматлікімі смяротнымі ахвярамі часта здараецца ў ЗША апошнімі гадамі. Усяго некалькі тыдняў таму 56 чалавек загінулі ў аналагічным інцыдэнце ў Лас-Вегасе.