Не самы звычайны выпадак здарыўся каля гродзенскай начной забаўляльнай установы. Аб тым, што здарылася, вядома са словаў дзяўчат-сведкаў, менавіта яны і выклікалі міліцыю, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Абсалютна неадэкватныя паводзіны паказаў малады чалавек з абласнога цэнтра. У мінулым месяцы ён адпачываў у начным клубе па вуліцы Перамогі, каля паловы на пятую раніцы выйшаў разам з сябрам на вуліцу. Побач з установай знаходзіцца аўтобусны прыпынак, пад навесам якога сядзела дзяўчына на выгляд 22—26 гадоў. Хлопцы падышлі да незнаёмкі і спрабавалі завесці гутарку, аднак пасля таго, як гэта не атрымалася, адзін з іх кінуў у твар дзяўчыне жменю манет і адышоў. Праз некалькі секунд ён вярнуўся, але ўжо са спушчанымі штанамі, дэманструючы свае геніталіі. Дзяўчына зрабіла заўвагу хлопцу, на што той адказаў двума ўдарамі нагамі ў жывот грамадзянкі.

Гэтую сітуацыю ўбачыла кампанія іншых маладых людзей, якая праходзіла міма. Яны заступіліся за пацярпелую і супакоілі буяна, а пазней сышлі з месца інцыдэнту, гэта жа зрабіла і збітая дзяўчына.

Да моманту прыбыцця супрацоўнікаў міліцыі ўдалося выявіць толькі завадатая канфлікту. Для дачы аб'ектыўнай прававой ацэнкі таго, што здарылася, гродзенская міліцыя просіць адгукнуцца пацярпелую дзяўчыну і хлопцаў, што заступіліся за яе.

Тэлефанаваць па тэлефоне: 586-44-76 (МТС) ці 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0