Пераможца рэйтынгу — Капенгаген.
Аўтары рэйтынгу ўлічвалі такія фактары, як наяўнасць хуткаснага інтэрнэту, распаўсюджанасць сеткі 4G, грамадскі Wi-Fi, забеспячэнне экалагічна чыстай энергіяй, наяўнасць «разумных» парковак, сэрвісаў каршэрынгу, спрыяльнае асяроддзе для прадпрымальнікаў і іншыя.
Easypark выкарыстоўвала статыстычныя дадзеныя па 500 гарадах і ацэнкі каля 20 тысяч журналістаў, якія асвятляюць тэмы урбаністыкі і развіцця інфармацыйных тэхналогій.
Вось, як выглядае дзясятка пераможцаў:
- Капенгаген, Данія.
- Сінгапур, Сінгапур.
- Стакгольм, Швецыя.
- Цюрых, Швейцарыя.
- Бостан, ЗША.
- Токіа, Японія.
- Сан-Францыска, ЗША.
- Амстэрдам, Нідэрланды.
- Жэнева, Швейцарыя.
- Мельбурн, Аўстралія.
Апошняе месца даследчыкі выдзелілі для мексіканскае сталіцы — Мехіка. А вось, на якіх месцах размясціліся самыя блізкія да нас гарады:
73. Вільня, Літва.
75. Рыга, Латвія.
76. Талін, Эстонія.
77. Масква, Расія.
88. Санкт-Пецярбург, Расія.
89. Варшава, Польшча.