news.am

news.am

Зборная Беларусі па футболе прайграла ў таварыскім матчы Арменіі з лікам 1:4. Матч прайшоў у Ерэване 9 лістапада.

У армян забілі Араз Азбіліз, Генрых Мхітаран (форвард «Манчэстэра Юнайтэд»), Румян Аўсепян, Эрых Варданян. У беларусаў адзін мяч на рахунку Антона Сарокі з пенальці. Перад гэтай гульнёй армяне не перамагалі ў пяці матчах.

Арменія ў рэйтынгу ФІФА займае 90-е месца, Беларусь — 91-я. 

У панядзелак беларусы правядуць таварыскі матч з Грузіяй, якая 107-я ў рэйтынгу ФІФА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0