Журы дакументальнага конкурсу міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у Мінску выказалася ў падтрымку асуджанага ў Расіі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова. Фота апублікаваў у сваім фэйсбуку тэатральны рэжысёр Мікалай Халезін.

11 мая 2014 года Алег Сянцоў выйшаў на акцыю пратэсту ў Сімферопалі супраць далучэння Крыма да Расеі. У той самы дзень быў затрыманы ФСБ па падазрэнні ў тэрарызме разам з Аляксандрам Кольчанкам. Праз нейкі час Сянцова перавезлі ў Маскву.

Сянцова і Кольчанку вінавацілі ў тым, што яны быццам бы арганізавалі падпалы офісаў арганізацыі «Расейская грамада Крыма» і офіса «Адзінай Расіі» ў Сімферопалі. Акрамя таго, ФСБ сцвярджала, што Сянцоў з паплечнікамі планавалі падарваць помнік Леніну.

25 жніўня 2015 году Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд прысудзіў Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, іншаму фігуранту справы, Аляксандру Кольчанку, далі дзесяць гадоў строгага рэжыму. Дзеячы культуры ва ўсім свеце не раз выказвалі сваю салідарнасць з асуджанымі ў Расіі ўкраінцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0