Беларусь не дапусціць прыняцця антырасійскай рэзалюцыі на Пятым саміце Усходняга партнёрства ў Брусэлі.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Маскве паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, піша РБК.

«Мы не маем намеру дапусціць таго, каб дэкларацыя насіла антырасійскі характар», — заявіў Макей. На саміце ў Рызе ў 2015 годзе выніковую дэкларацыю доўгі час не ўдавалася ўзгадніць з-за фармулёўкі наконт Крыма.

Яго расійскі калега Сяргей Лаўроў падзякаваў Беларусі за «выразнае» разуменне пазіцый некаторых краін, якія, паводле яго слоў, «натраўліваюць супраць Расіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0