У Буда-Кашалёўскім раёне ў вёсцы Бушаўка трагічна загінуў былы выратавальнік МНС: у працоўны час 33-гадовага гамельчука адправілі чысціць дах кароўніка, адкуль ён зваліўся з 10-метровай вышыні і разбіўся насмерць.
Як паведамляюць «Моцныя навіны», 18 лістапада супрацоўнікаў хімічнага завода адправілі мыць дах кароўнікаў у вёску Бушаўка Марозавіцкага сельсавета.
«Працавалі без страхоўкі. Дах, мабыць, быў зацыраваны нетрывалым матэрыялам у некаторых месцах, ён праваліўся, а Кірыл зваліўся на бетон з 10-метровай вышыні і разбіўся», — распавяла Таццяна Раманава, сястра загінулага.
У былога ратавальніка засталіся жонка і двое маленькіх дзетак: 6 і 3 гады.
Кірыл Раманаў
Кірылу Раманава пахаваюць у панядзелак.