Сітуацыя ў Каталоніі — гэта «катастрофа», заявіў прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер у інтэрв'ю газеце El Pais.

Па словах Юнкера, Каталонія — «вялікая, велізарная праблема», піша РБК. Ён мяркуе, што сітуацыя ў рэгіёне спарадзіла ўнутраны «раскол у іспанскім і каталонскім грамадстве», стварыўшы праблемы «ўнутры сем'яў, сярод сяброў». «Мне не падабаецца сітуацыя: гэта катастрофа», — сказаў кіраўнік Еўракамісіі.

«Гэтага ніколі не павінна было быць», — падкрэсліў ён.

Парламент Каталоніі прыняў дэкларацыю аб незалежнасці рэгіёна ад Іспаніі 27 кастрычніка на падставе вынікаў рэферэндуму 1 кастрычніка. Мадрыд не прызнаў ні рэферэндум, ні рашэнне каталонскіх дэпутатаў і ўрада. Каталонскі парламент быў распушчаны, дэ-факта часова скасаваная аўтаномія з увядзеннем у дзеянне 155-га артыкулу Канстытуцыі Іспаніі - пачаткам прамога кіравання рэгіёну з Мадрыда. Дэкларацыя аб незалежнасці была анулявана Канстытуцыйным судом Іспаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0