Ужо тры дні расійскае медыяпрастора гудзе адносна таго, хто стаў новым прэс-сакратаром Міністэрства абароны Расіі.
Ёй стала 26-гадовая Расіяна Маркоўская. Яна скончыла факультэт журналістыкі Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта. Пасля працавала на Уладзівастоцкім тэлебачанні.
У Маскве папрацавала на тэлеканалах «Звезда», «Рен-ТВ», «Расія-24».
Прыхільнікі Маркоўскай называюць яе ў інтэрнэце «Абараняшай», а іншыя наадварот пішуць пра новую «пілотку Шайгу».
Ні вайсковай адукацыі, ні досведу вайсковай службы Маркоўская не мае.