Снег і парывісты вецер чакаюцца 30 лістапада. Ноччу і раніцай у многіх раёнах пройдзе невялікі снег, мокры снег. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, днём парывы да 14 м/с, па ўсходзе да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 да плюс 1, днём чакаецца ад нуля да +5.

У пятніцу, 1 снежня, уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне паўднёва-ўсходняга ветру з парывамі да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0