У Татарстане адмянілі абавязковае вывучэнне татарскай мовы. Такія правілы ўтрымліваюцца ў навучальным плане, распрацаваным Міністэрствам адукацыі Расіі.

Па словах пракурора Татарстана Ілдуса Нафікава, школьнікі ў рэспубліцы будуць вывучаць мову добраахвотна на аснове пісьмовай згоды бацькоў у межах да 2 гадзін у тыдзень. Падобныя правілы будуць дзейнічаць у адносінах да дзяржаўных моваў рэспублік па ўсёй тэрыторыі Расіі.

Згодна з Канстытуцыяй Татарстана, расійская і татарская мовы з'яўляюцца дзяржаўнымі. Іх павінны выкладаць у школах у абавязковым парадку і ў роўным аб’ёме. Федэральнае заканадаўства кажа аб вывучэнні татарскай на добраахвотнай аснове. У сярэдзіне лістапада прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў заявіў, што татарская мова застанецца абавязковай для ўсіх навучэнцаў школ рэспублікі, але яе будуць выкладаць дзве гадзіны на тыдзень замест ранейшых шасці. Паводле яго слоў, гэтыя ўмовы былі ўзгодненыя з федэральнымі ўладамі.

У канцы жніўня Уладзімір Пуцін даручыў праверыць, як выконваецца ў рэгіёнах права расіянаў на добраахвотнае вывучэнне рэгіянальных і нацыянальных моваў і праходжанне праграм па рускай мове ў належным аб'ёме. Пракуратура пастанавіла, што выкладаць нацыянальныя мовы ў рэспубліках можна толькі па жаданні.

Раней бацькі рускамоўных дзяцей скардзіліся, што татарскую мову выкладаюць у большых аб'ёмах, чым рускую. Адна з маці падала ў суд на кіраўніцтва Татарстана і запатрабавала грашовую кампенсацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?