28 лістапада ў 03.08 у службу «102» звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік (таксіст) і заявіў, што ў 03.00 невядомы мужчына, якога ён падвозіў на сваім аўтамабілі, пад пагрозай нажа патрабаваў грошы.

На месца здарэння выехаў нарад. На працягу некалькіх хвілін мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, быў затрыманы супрацоўнікамі раённага аддзела Дэпартамента аховы. Ім аказаўся 42-гадовы мінчук. Пры сабе ў яго быў нож.

Як стала вядома, ён каля аднаго з пунктаў прыпынку Партызанскім праспекце падышоў да таксіста. Сеў у аўтамабіль на задняе сядзенне, дастаў нож і стаў патрабаваць грошы. Кіроўцу таксі ўдалося выйсці з машыны і патэлефанаваць у міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0