Іранскія футбольныя заўзятары масава пакідаюць каментары ў Інстаграме расійскай тэлежурналісткі Марыі Каманднай, якая паслязаўтра будзе сувядоўцаю цырымоніі лёсавання складаў адборачных груп ЧС-2018 у Маскве.

Фота — Інстаграм

Фота — Інстаграм

Іранцы просяць журналістку апрануцца як мага больш сціпла, бо дзяржаўнае тэлебачанне Ірана IRIB паведаміла, што адключыць трансляцыю, калі толькі ў кадры з'явіцца занадта аголеная паводле ісламскіх канонаў жанчына.

Іранскія просьбы сутыкнуліся з незразуменнем заўзятараў з іншых краін, асабліва з самой Расіі. Прыхільнікі журналісткі, мякка кажучы, раілі іранцам абмежавацца ўсталёўваннем законаў унутры сваёй краіны без спробаў навязвання іх навонкі.

Фота — Інстаграм

Фота — Інстаграм

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?