З 2021 года ФІФА будзе праводзіць новы афіцыйны турнір, які атрымае назву суперчэмпіянат свету сярод клубаў. У календары ён заменіць Кубак канфедэрацый

ФІФА прыняў рашэнне адмяніць Кубак канфедэрацый і замяніць яго на суперчэмпіянат свету сярод клубаў, паведамляе Marca. У турніры, які плануецца праводзіць кожныя чатыры гады, будуць прымаць удзел 24 клубы, якія прадстаўляюць шэсць кантынентаў.

Роўна палову ўдзельнікаў (12) складуць каманды з Еўропы. У іх лік ўвойдуць пераможцы і фіналісты чатырох апошніх розыгрышаў Лігі чэмпіёнаў. Астатнія ўдзельнікі ад Еўропы будуць абраныя, кіруючыся рэйтынгам УЕФА.

Калі б турнір прайшоў у наступным годзе, у ім бы прынялі ўдзел чатыры іспанскія клубы (мадрыдскі «Рэал» і «Атлетыка», «Барселона» і «Севілья»), два нямецкія (мюнхенская «Баварыя» і дортмундская «Барусія»), два ангельскія («Манчэстар Сіці» і лонданскі «Арсенал»), два партугальскія («Бенфіка» і «Порту»), турынскі «Ювентус» і «Пары Сэн-Жэрмэн».

Паўднёвую Амерыку на суперчэмпіянаце свету будуць прадстаўляць пяць клубаў, Афрыку, Азію і КОНКАКАФ (Канфедэрацыю футбола Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і краін Карыбскага басейна) — па дзве каманды. Таксама мяркуецца ўдзел аднаго клуба з Акіяніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?