Былы генерал баснійскіх харватаў Слабадан Праляк памёр ад атручвання цыяністым каліем, да такой папярэдняй высновы прыйшлі галандскія патолагаанатамы пасля ўскрыцця.

Асуджаны на 20 гадоў турмы за ваенныя злачынствы Праляк праглынуў вадкасць падчас слуханняў у Гаагскім трыбунале па яго апеляцыйнай скарзе.

Пра высновы патолагаанатамаў у пятніцу паведаміла пракуратура Нідэрландаў. Ужыванне яду прывяло да сардэчнай недастатковасці, «што паказана як меркаваная прычына смерці», сказана ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0